Час працы прыёмнай камісіі

З мэтай азнаямлення абітурыентаў з парадкам і ўмовамі прыёму ва ўніверсітэт праводзіцца кансультаванне абітурыентаў па пытаннях уступнай кампаніі-2018:

з 02.04.2018 па 11.07.2018 кансультаванне праводзіцца
па адрасе: г. Гродна, вул.М.Горкага, 80, 2-і паверх, кабінет 207.
Час кансультавання: 9.30 –12.30, 14.00–16.30 г.

Прыёмная камісія працуе з 12.07.2018 г. па 06.08.2018 г.
па адрасе: 230009, г.Гродна, вул.Горкага, 80
е-mail: fdp@grsmu.by
Тэлефон: 446523

Час працы прыёмнай камісіі
(з 12 ліпеня па 6 жніўня 2018 года)
панядзелак–субота
з 9.00 до 18.00 г.
тэхнічны перапынак з 13.00 да 13.30 г.


Тэрмін залічэння абітурыентаў:

за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту – па 28 ліпеня 2018 года;

на платнай аснове – па 6 жніўня 2018 года.

Для грамадзян Украіны і асоб без грамадзянства, якія пражываюць (як правіла, не менш за год) на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны і прыбылі ў Рэспубліку Беларусь на часовае ці сталае пражыванне, выказалі жаданне паступаць ва УВА для атрымання вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2014 г. № 420 “Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь”, пры наяўнасці вакантных месцаў, вызначаных планамі прыёму:

  1. Тэрміны прыёму дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэту – з 30 ліпеня па 1 жніўня 2018 года;
  2. Тэрміны правядзення субяседавання, тэрміны залічэння абітурыентаў пры паступленні для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту - па 3 жніўня 2018 года;
  3. Тэрміны прыёму дакументаў, тэрміны правядзення субяседавання, тэрміны залічэння абітурыентаў пры паступленні для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты, прадугледжаных для грамадзян Рэспублікі Беларусь – па 15 кастрычніка 2018 года.