|
Вітаем Вас! |
Вітаем Вас у віртуальным кабінеце псіхолага.
На працягу жыцця кожны чалавек можа трапіць у цяжкую або крызісную сітуацыю. Часам накопліваецца стомленасць ці псуюцца адносіны з блізкімі і сябрамі. Перастаеш разумець людзей вакол сябе, а бывае, што і цяжка разабрацца ў тым, што адбываецца… Можа нават падацца, што няма выхаду з дадзенай сітуацыі…
Пераадолець гэтыя праблемы, адказаць на Вашы пытанні, а таксама садзейнічаць у паляпшэнні адносін з іншымі людзьмі Вам дапаможа псіхолаг.
Вы можаце звярнуцца да псіхолага:
- Калі не ведаеце, што рабіць;
- Калі выкарыстаны ўсе магчымасці самастойна справіцца з праблемамі;
- Калі знаходзіцеся ў стане душэўнага дыскамфорту;
- Калі ў вас узніклі міжасобасныя праблемы з блізкімі людзьмі;
- Калі Вам здаецца, што Вы недастаткова эфектыўны ў асобаснай, прафесійнай ці сацыяльнай сферах.
Псіхолаг дапаможа Вам:
- Аднавіць узаемаадносіны з іншымі людзьмі;
- Пазбавіцца ад страхаў і адмоўных эмоцый;
- Набыць упэўненасць у сабе і свае сілы;
- Знайсці выйсце з канфліктнай сітуацыі, навучыцца вырашаць праблемы і дасягаць пастаўленай мэты;
- Знайсці ўнутраныя сілы, каб змяніць сябе і свае жыццё ў лепшы бок;
- Адкрыць свой патэнцыял і самарэалізавацца ў жыцці.
Вы заўсёды можаце разлічваць на эмацыянальную падтрымку і ўвагу да Вашых праблем, на павагу Вашых інтарэсаў і поўную канфедынцыяльнасць. Кансультацыі праводзяцца ананімна, без аплаты.
Паважаныя студэнты і супрацоўнікі! Запрашаем вас на індывідуальнае кансультаванне па адрасе: БЛК, 11 (інтэрнат №5, уваход з боку здраўпункта).
Атрымаць кансультацыю педагога-псіхолага можна штодзённа з 13.30 да 17.30.
Запісацца на кансультацыю да псіхолага можна ананімна, напісаўшы па ссылцы psychologist@grsmu.by
Мы працуем для і дзеля Вас!!!
Педагог-псіхолаг 1 катэгорыі
Борташ Алеся Генадзеўна