Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі


Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з’яўляецца першапрыемнікам камсамолу Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 года на аб’яднальным з’ездзе. Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».

Мэтай ГА «БРСМ» з’яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае ў сваіх шарэгах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстаць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным свае жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.

У кожнаага ёсць свае ідэі, задумкі, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі асобамі, даведацца, што ён можа зрабіць для рашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ па-сапраўднаму адзіны моладзёжны саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, студэнты свайго ўніверсітэта, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, частай Рэспублікі Беларусь.

Мэта і задачы ГА «БРСМ»

Мэтай ГА «БРСМ» з’яўляецца стварэнне магчымасцей для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў РБ грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўных каштоўнасцях беларускага народа.

Задача ГА «БРСМ»:

  • Садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі.
  • Падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай  дзейнасці.
  • Удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы маладзёжных праграм.
  • Выхаванне ў членаў ГА «БРСМ» патрыятызму як важнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

У адпаведнасці з заканадаўствам ГА «БРСМ» ажыццяўляе сваю дзейнасць наступнымі метадамі:

  • Удзел у фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі
  • Падтрымка ініцыятыў моладзі і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на дасягненне статутных мэт ГА «БРСМ».
  • Удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні адукацыйных, сацыяльных і іншых маладзёжных праграм, якія не супярэчаць заканадаўству РБ.
  • Аказанне садзейнічання ў стварэнні працоўных месцаў і працаўладкаванні сваіх членаў ГА «БРСМ».
  • Садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва шляхам абмену дэлегацыямі з іншымі краінамі з мэтай усталявання сяброўскіх адносін паміж моладдзю розных краін, абмену вопытам і сумеснай дзейнасці.
  • Прыцягненне ўвагі СМІ, органаў дзяржаўнай улады і грамадскасці да маладзёжных праблем і ініцыятыў.