Памятка першакурсніку

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

ПАМЯТКА ПЕРШАКУРСНІКУ

     Гродна 2016

 

Сімволіка ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Дызайн  знака

Заснаваны на выкарыстанні традыцыйных элементаў медыцынскай адукацыйнай сімволікі.Гэта кніга, посах Асклепія, класічны шчыт з двухмоўнай назвай навучальнай установы і яго абрэвіятурай. Усе элементы размешчаны на «промнях ведаў», якія свецяцца.

Каляровая гама знака. Чырвоны колер асацыіруе з жыццём, серабрысты – з медыцынскім інструментарыем, белы  - з класічным медыцынскім халатам.

 

Гiмн Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Словы Віктар Варанец
Музыка Андрэй Пакаціла

Наш медыцынскі універсітэт,
Табе ўся слава, гонар і пашана!
Ты дорыш юным душам ведаў свет
І вучыш быць праўдзівым без заганаў!

Мы ўсе сям’я: выкладык і студэнт.
Ты – наша alma mater назаўсёды!
Наш незабыўны універсітэт
Сабраў пад дахам розныя народы.

Сівога Гродна цудны дыямент
Над Нёманам узняўся на стагоддзі,
Наш мілы сэрцу універсітэт,
Заўсёды будзь апетым у народзе.

Ты столькі год вядзеш нас за сабой,
Табе адданы мы да скону веку.
Нам кажаш чыстымі быць сэрцам і душой
І паважаць у кожным чалавека!

Красуй далей без роспачы і бед,
Гасцінным будзь для новых пакаленняў,
Наш медыцынскі універсітэт –
Адзіны лёс, адзіныя імкненні!

 

Паважаны Першакурснік!

Віншуем Вас з пачаткам вучобы ў адной з лепшых устаноў вышэйшай адукацыі – Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце! Спадзяемся, што Вы з карысцю праведзяце гады вучобы і станеце высакакласным спецыялістам. Дадзеная памятка дазволіць Вам лепш арыентавацца і планаваць свой час на працягу першага, вельмі важнага года.

Жадаем поспехаў. Будзьце верным словам Урачыстага абяцання!

Урачыстае абяцанне

Уступаючы ў кола студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, перад прафесарамі і выкладчыкамі, перад калегамі-студэнтамі ўрачыста

Абяцаю:

  • настойліва авалодваць медыцынскімі і гуманітарнымі ведамі, заўсѐды прыходзіць на дапамогу хворым;
  • садзейнічаць развіццю медыцынскай навукі і спрыяць распаўсюджанню дасягненняў яе ў практыку;
  • сцвярджаць вучэбную і працоўную дысцыпліну, прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта;
  • займацца фізічнай культурай, змагацца з дрэннымі звычкамі, быць прыкладам у адносінах да свайго здароўя;
  • паважаць і зберагаць студэнцкае сяброўства;
  • заўсѐды захоўваць традыцыі ўніверсітэта, спрыяць іх развіццю і далейшаму сцвярджэнню. Калі я парушу гэтае абяцанне, дык тым самым страчу правы мець высокі гонар быць студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Правы i абавязкi студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Дарагія першакурснікі, вы сталі студэнтамі медыцынскага ўніверсітэта. Наперадзе шэсць гадоў жыцця ў сценах гэтай навучальнай установы. Каб на працягу гэтага перыяду ў вас узнікала як мага менш праблем, неабходна пазнаёміцца са статутнымі нормамі.

Студэнты ўніверсітэта абавязаны:

  • авалодваць тэарэтычнымі і практычнымі ведамі і ўменнямі па ўсіх прадметах абранай спецыяльнасці;
  • наведваць вучэбныя заняткі і лекцыі, выконваць у вызначаныя тэрміны ўсе віды вучэбных заняткаў;
  • актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці калектыву ўніверсітэта;
  • захоўваць нормы медыцынскай этыкі, урачэбную таямніцу;
  • выконваць Правілы ўнутранага працоўнага распарадку ўніверсітэта і Правілы ўнутранага распарадку ў студэнцкім інтэрнаце;
  • выконваць работы па самаабслугоўванні ў навучальным працэсе, у інтэрнаце, на тэрыторыі ўніверсітэта;
  • несці адказнасць за зробленыя матэрыяльныя страты і маральную шкоду ўніверсітэту ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Студэнты ўніверсітэта маюць права

  • атрымліваць вышэйшую адукацыю на ўзроўні існуючых дзяржаўных патрабаванняў;
  • выбіраць і быць абраным у Савет універсітэта або Савет факультэта;
  • удзельнічаць праз грамадскія арганізацыі ў рашэнні пытанняў дзейнасці ўніверсітэта, студэнцкага жыцця;
  • уносіць адміністрацыі ўніверсітэта прапановы па ўдасканальванні вучэбнага працэсу і іншых відаў дзейнасці ўніверсітэта;
  • карыстацца аўдыторыямі, бібліятэкамі, чытальнымі заламі, лабараторыямі, паслугамі вучэбных, навуковых падраздзяленняў універсітэта, спартыўнымі заламі;
  • прымаць удзел у навукова-даследчай рабоце і іншых відах дзейнасці ўніверсітэта;
  • на  маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў вучобе, у навукова-даследчай рабоце, за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта;
  • на стыпендыяльнае забеспячэнне на ўмовах, вызначаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (З Статута УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»).

З усімі нарматыўнымі актамі па пытаннях правоў і абавязкаў студэнтаў ты можаш азнаёміцца ў прафкаме студэнтаў (галоўны корпус, 4 паверх, каб.435).

Кодэкс карпаратыўнай культуры студэнтаў

У ГрДМУ прыняты Кодэкс карпаратыўнай культуры студэнтаў. Кодэкс распрацаваны на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь, агульнапрызнаных маральных і этычных прынцыпаў і нормаў, Статута ГрДМУ і Правіл унутранага распарадку і вучэбнай дысцыпліны студэнтаў.

Парушэнне норм і правіл Кодэкса асуджаецца грамадскай думкай калектыву студэнтаў ГрДМУ. У выпадку асабліва сур’ёзных парушэнняў прымяняюцца адміністратыўныя меры пакарання.

Карпаратыўная культура – гэта прызнаваемыя ў арганізацыі правілы паводзін (каштоўнасці; сацыяльныя, камунікатыўныя і маральныя нормы; рытуалы; фірменны стыль) і прывілы кіравання (арганізацыйная структура, камунікацыі, кадравая палітыка).

Адным з першых прафесійных этычных кодэксаў стала клятва Гіпакрата. Кодэкс урачоў.

УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут быў заснаваны ў 1958 годзе. У 2000 годзе ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ).

ГрДМУ з’яўляецца агульнапрызнаным медыцынскім, навуковым і лячэбна-дыягнастычным цэнтрам і вядзе навучанне па 5 спецыяльнасцях: «лячэбная справа», «сестрынская справа», «педыятрыя», «медыка-псіхалагічная справа», «медыка-дыягнастычная справа».

Адмiнiстрацыя

Рэктар Сняжыцкі Віктар Аляксандравіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар, д.м.н., т. 43 26 61, каб. 216
Першы прарэктар Вараб’ёў Віталь Уладзіміравіч, дацэнт, к.б.н. т. 43 36 93, каб. 216
Прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце Багдановіч Ігар Пятровіч, дацэнт, к.м.н. т. 43 35 31, каб. 224
Прарэктар па навуковай рабоце Вольф Сяргей Барысавіч, дацэнт, д.м.н. т. 43 36 01, каб. 218
Прарэктар па лячэбнай рабоце Шышко Віталь Іосіфавіч, доцент, к.м.н. т. 43 32 57, каб. 232

Дэканаты факультэтаў універсітэта

Дэканат–непасрэдны арганізатар і каардынатар у тваім жыцці на працягу шасці год. З усімі ўзнікшымі праблемамі і цяжкасцямі неабходна звяртацца менавіта сюды.

Дэканат лячэбнага факультэта
e-mail: lech_dec@grsmu.by
Дэкан-Мармыш Генадзь Рыгоравіч, прафесар, д.м.н.
Месца размяшчэння: Час працы: Тэлефон:
галоўны корпус, 2 паверх, каб. 228 9.00 – 17.00 пн.- пт., прыём студэнтаў з 15.00 43 54 12
Дэканат педыятрычнага факультэта
e-mail: ped_fac@grsmu.by
Дэкан–Гурын Андрэй Леанідавіч, дацэнт, к.м.н. факультэта
Месца размяшчэння: Час працы: Тэлефон:
галоўны корпус, 2 паверх, каб. 230 9.00 – 17.00 пн.- пт., прыём студэнтаў з 15.00 43 57 78
Дэканат медыка-псiхалагiчнага факультэта
e-mail: mp_fac@grsmu.by
Дэкан–Шамава Таццяна Міхайлаўна, прафесар, д.м.н.а факультэта
Месца размяшчэння: Час працы: Тэлефон:
галоўны корпус, 3 паверх, каб. 323 9.00 – 17.00 пн.- пт., прыём студэнтаў з 15.00 43 35 19
Дэканат медыка-дыягнастычнага факультэта
e-mail: medsestrgrodno@grsmu.by
Дэкан-Окалакулак Яўген Станіслававіч, прафесар, д.м.н.
Месца размяшчэння: Час працы: Тэлефон:
галоўны корпус, 1 паверх, каб. 113 9.00 – 17.00 пн.- пт., прыём студэнтаў з 14.00 43 54 59
Дэканат факультэта замежных навучэнцаў
e-mail: foreign@grsmu.by
Дэкан–Сцянько Аляксандр Аляксандравіч, дацэнт, к.м.н.
Месца размяшчэння: Час працы: Тэлефон:
галоўны корпус, 2 паверх, каб. 231 9.00 – 17.00 пн.- пт., прыём студэнтаў з 15.00 43 57 78

Прафсаюзны камiтэт пярвiчнай арганiзацыi прафсаюза студэнтаў ГрДМУ

Гэта кіруючы орган пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў, які прадстаўляе інтарэсы студэнтаў перад адміністрацыяй, займаецца рашэннем сацыяльна-эканамічных, бытавых, прававых пытанняў.

Старшыня Месца размяшчэння: Тэлефон:
Гаджыева Фаціма Гаджыахмедаўна галоўны корпус, 4 паверх, каб. 435 43 52 13

Студэнцкi гарадок

Іншагароднія навучэнцы, якія жадаюць атрымаць жыллёвае памяшканне ў інтэрнаце ўніверсітэта, павінны папярэдне стаць у чаргу, напісаўшы заяву ў начальніка студэнцкага гарадка.

  Месца размяшчэння: Тэлефон:
Начальнік студэнцкага гарадка: Барсяк Анатоль Мікалаевіч інтэрнат №2 (бульвар Ленінскага камсамолу, 19) 41 90 73
Пашпартысты: інтэрнат №5 (бульвар Ленінскага камсамолу, 11) 43 04 20
Інтэрнат № 1 вул.Замкавая, 5 74 32 78
Інтэрнат № 2 бульвар Ленінскага камсамолу, 19 43 13 78
Інтэрнат № 3 вул. Даватара, 25 48 07 94
Інтэрнат № 5 бульвар Ленінскага камсамолу, 11 41 29 00

Усе студэнты павінны атрымаць рэгістрацыю па месцы знаходжання (г.зн. па месцы вучобы ва ўніверсітэце). Для гэтага ў кабінет пашпартыста студэнт прадстаўляе пашпарт, Дамову аб найме жылля (у выпадку прадстаўлення месца ў інтэрнаце – на працягу 10 дзён) або даведку аб тым, што ён з’яўляецца студэнтам ГрДМУ (даведка выдаецца ў дэканатах).

Арганiзацыя вучэбнага працэсу

Вучэбны расклад складаецца з практычных заняткаў і лекцый, якія для І, ІІ, ІІІ курсаў будуць паўтарацца кожны тыдзень на працягу ўсяго семестра (у старэйшых курсаў некалькі іншая сістэма). Заняткі праходзяць у розных карпусах універсітэта, таму раім заранёў даведацца, дзе знаходзіцца тая ці іншая кафедра. Расклад з’яўляецца юрыдычным дакументам, абавязковым для выканання як студэнтамі, так і выкладчыкамі.

Размяшчэнне асноўных лекцыйных зал.

Нумары аўдыторый Месца размяшчэння:
1,2,3,4,5,6,9 галоўны корпус (вул.Горкага, 80), 1 паверх
10,12,14,15,16 галоўны корпус (вул.Горкага, 80), 5 паверх
7 лабараторны корпус (вул. Вялікая Траецкая, 4)
8 біялагічны корпус (вул.Горкага, 22)
13 корпус інфекцыйнай бальніцы (БЛК, 57)