Аб’ява!

Студэнтам 5 курса ЛФ, ФЗН, ПФ, МПФ, 4 курса МДФ
неабходна атрымаць накіраванні на практыку ў каб. 207
(з 9:30 да 13:00 - з 14:00 да 17:00)

4 курс МДФ, 5 курс ФЗН - з 10 па 19 мая 2017 года

5 курс ПФ - з 10 па 20 мая 2017 года

5 курс ЛФ, 5 курс МПФ - з 19 па 24 мая 2017 года.


Шаноўныя студэнты!

На сайце ўніверсітэта (раздзел: Студэнтам -> Практыка -> Размеркаванне на практыку) размешчаны спісы размеркавання студэнтаў на практыку ў 2016-2017 навучальным годзе

Просьба азнаёміцца са спісамі!

Студэнтам неабходна праверыць правільнасць асабістых даных у спісах і пра выяўленыя неадпаведнасці паведаміць у 207 кабінет. Старастаў вучэбных груп прашу праверыць колькасны склад сваёй групы.

Кіраўнік практыкі  Н.Я. Шырокая

Змяненні будуць уносіцца з 17 студзеня па 20 лютага 2017 года толькі з ўважлівай прычыны (цяжарнасць, роды, вяселле і інш.) з дазволу дэкана факультэта і кіраўніка практыкі. Наяўнасць працы ў Гродне (выключэнне – медыцынская сфера) не прычына для таго, каб студэнт застаўся на практыцы ў г.Гродна.

Звяртацца да кіраўніка практыкі
(Шырокая Наталля Яўгенаўна)
у  кабінет №207 (галоўны корпус)
з 10:00 да 12:00 і з 14:30 да 16:30,
тэл. 43-06-72

Студэнты, якія скончылі медыцынскі каледж і працуюць у час вучобы ў стацыянарах на пасадах сярэдняга медыцынскага персанала, вызваляюцца ад праходжання медыцынскай практыкі.
Для гэтага неабходна звярнуцца да кіраўніка практыкі (каб. 207). Пры сабе мець:

  1. Арыгінал і копію дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
  2. Даведку з месца працы аб займаемай пасадзе.

Аб’ява!!

Студэнтам усіх факультэтаў, накіраваным на практыку, неабходна мець

медыцынскую даведку пра стан здароўя

ва ўстановах аховы здароўя студэнты да практыкі не дапускаюцца без медыцынскай даведкі).

Звяртацца ў паліклініку па месцы жыхарства ў аддзяленне прафілактыкі

ГП№1 (вул. Астроўскага, 17, каб. 107), ГП№4 (каб. 108), ГП№2,3,5,6 (рэгістратура)

 Пры сабе мець:

  • студэнцкі білет;
  • пашпарт;
  • фота (1 шт.), вучнёўскі сшытак;;
  • мінулагоднюю медыцынскую даведку (калі ёсць);
  • вынікі апошняга медыцынскага агляду.


Студэнтам, зарэгістраваным па вуліцы Горкага, 80, але якія пражываюць на тэраторыі, што адносіцца да іншых паліклінік, неабходна для замацавання звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства. Пры гэтым неабходна мець пашпарт, дамову (калі ёсць) і указаць дакладны адрас часовага пражывання. Замацаванне выдаецца на адзін год і павінна быць у студэнта на руках пры звяртанні ў паліклініку.
Студэнты, якія працуюць і праходзілі медагляд перад уладкаваннем на працу, могуць прадставіць у час практыкі дублікат медыцынскай даведкі, калі яна сапраўдная.