з Днём студэнта


25 января 2017 14:43

Паважаныя студэнты!

Зараз вы перажываеце адзін з самых памятных перыядаў вашага жыцця. Ніколі не забывайце гэты шчаслівы час, напоўнены ўпартай працай, творчымі пошукамі, сяброўствам і каханнем. Таццянін дзень – свята маладосці, свята ўсіх тых, хто носіць у сэрцы імкненне да ведаў, пошуку і адкрыццяў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, на сесіі – удачы, у кар’еры -  спаўнення надзей, у жыцці – радасці і шчасця, а ў гэты цудоўны дзень – дабрабыту і весялосці!

Рэктар універсітэта,
прафесар Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі

Назад