З юбілеем, універсітэт!RSS

11 сентября 2018 16:38

Шаноўныя калегі!
Гродзенскаму дзяржаўнаму медыцынскаму ўніверсітэту – 60!

З пазіцыі гістарычнага развіцця чалавецтва 60 год – гэта невялікі тэрмін. Але разам з тым разумееш, як шмат для нашага ВНУ ўвабрала гэта дата ў якасці падрыхтаваных выпускнікоў-урачоў, якія паспяхова працуюць у нашай краіне, у бліжнім і далёкім замежжы. Гэта тысячы вылечаных і выратаваных пацыентаў. Гэта больш за паўтысячы абароненых дысертацый, дзясяткі тысяч навуковых артыкулаў па самых розных раздзелах медыцыны, сотні патэнтаў і рацыяналізатарскіх прапаноў, тысячы дакладаў на навуковых канферэнцыях самага рознага ўзроўню, уключаючы міжнародны, мноства дыпломаў, медалёў і іншых узнагарод. Гэта шэсць пабудаваных вучэбных карпусоў, лабараторый, студэнцкіх інтэрнатаў, набытае самае сучаснае абсталяванне, персанальныя камп’ютары, лабараторыя практычнага навучання, прафесарска-кансультацыйны цэнтр і многае іншае.
Галоўны вынік – за 60 год свайго існавання з рэгіянальнага ВНУ Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт стаў найбуйнейшым вучэбным, лячэбным, навуковым і культурным цэнтрам Прынёманскага краю. І самае галоўнае – гэта міжнароднае прызнанне нашага ўніверсітэта. Да стварэння, станаўлення і развіцця ГрДМУ, да нашых шматлікіх перамог і дасягненняў прыклалі свае сэрцы і рукі тысячы самых розных людзей: вучоныя, педагогі і будаўнікі, навуковыя супрацоўнікі і прадстаўнікі структур улады. Сёння ў дзень знакамітага юбілею няма магчымасці пералічыць усіх пайменна. Але дазвольце ад усяго сэрца выказаць удзячнасць усім тым, хто на працягу дзесяцігоддзяў удзельнічаў у гэтым працэсе, хто ўкладаў душу ў наш універсітэт, у яго развіццё з адзінай высакароднай мэтай: дапамагчы ў падрыхтоўцы будучых урачоў, высокакваліфікаваных спецыялістаў. Нізкі вам паклон! У нашым універсітэце сфарміраваны шматлікі высокапрафесійны калектыў прафесараў, дацэнтаў, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, дапаможнага персаналу, здольнага сёння вырашаць самыя складаныя задачы. І галоўная сярод іх – удасканаленне падрыхтоўкі будучых урачоў. Шчыра верыцца, што як у бліжэйшым, так і ў аддаленым будучым увесь калектыў ГрДМУ чакае мноства здабыткаў і перамог! Бо канкрэтная лічба 60 – гэта не паказальнік максімальна дасягнутага ўзросту, як і не індыкатар максімальнай хуткасці руху. Так што шмат чаго ў нас яшчэ наперадзе!

В.А. Сняжыцкі,рэктар установы адукацыі
“Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”,
член-карэспандэнт, прафесар


Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 60-годдзю ўніверсітэта, адбудуцца 23-28 верасня 2018 года.

Об организации Гродненского государственного медицинского института.

Перайсці па ссылцы

Віншаванні калектыву

Перайсці па ссылцы

Урадавая тэлеграма

Перайсці па ссылцы

Загад №727 “Аб правядзенні рэспубліканскай з міжнародным удзелам навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 60-годдзю Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта”

Перайсці па ссылцы

 

Назад