Адбылася XXXIII справаздачна-выбарчая канферэнцыя абласной арганізацыі БРСМRSS

05 мая 2017 10:36

Дэлегаты ад пярвічнай арганізацыі БРСМ УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» прынялі ўдзел у XXXIII справаздачна-выбарчай канферэнцыі абласной арганізацыі БРСМ, якая прайшла ў абласным цэнтры.  

У працы канферэнцыі прыняў удзел кіруючы справамі аблвыканкама Ігар Папоў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі, першы сакратар  цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў. У зале прысутнічалі самыя актыўныя члены маладзёжнай арганізацыі Гродзеншчыны. Падведзены вынікі работы абласной арганізацыі БРСМ, вызначаны планы на перспектыву.

Абласная арганізацыя ГА «БРСМ» налічвае больш за 50 тысяч членаў. Гэта чвэрць ад агульнай колькасці маладых людзей, якія пражываюць у вобласці. Аляксандр Вярсоцкі акцэнтаваў увагу на колькасным і якасным росце арганізацыі. Ён падкрэсліў, што дзяржава бачыць у актыўнай моладзі стратэгічны рэсурс развіцця краіны. Гэта маладыя людзі Гродзеншчыны даказваюць сваімі справамі.

Назад