Адбылося традыцыйнае конкурснае шоу-прадстаўленне «Містар ГрДМУ – 2017»RSS

27 февраля 2017 09:00

24 лютага 2017 года адбылося традыцыйнае конкурснае шоу-прадстаўленне «Містар ГрДМУ – 2017».

У яскравым шоу-прадстаўленні прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта. Удзельнікам трэба было прайсці багата сур’ёзных іспытаў: апрануць касцюм проціхімічнай аховы на хуткасць у ваенным конкурсе, адціснуцца ад падлогі як мага болей разоў у спартыўным конкурсе на выбыванне, правесці арыгінальную прэзентацыю ў конкурсе «Візітоўка» і многія іншыя. Таксама ўдзельнікі дэманстрававалі моладзёвае адзенне сталага партнёра конкурсу – галерэі буцікоў «Модны мол», а ў поўнай ступені выявіць свае здольнасці і таленты ім дапамог творчы конкурс.

Пераможныя месцы размеркаваліся наступным чынам:

Містэрам онлайн – 2017 прызнаны Стасюкевіч Яўген, студэнт 2 курса лячэбнага факультэта.

Другім віцэ-містарам ГрДМУ – 2017 стаў Мірашнічэнка Кірыл, студэнт 2 курса лячэбнага факультэта.

Званні «Першы віцэ-містар ГрДМУ – 2017» і «Містар глядацкіх сімпатый» атрымаў Павел Ёрш, студэнт 1 курса медыка-псіхалагічнага факультэта.

Перамога ў конкурсе і тытул «Містар ГрДМУ – 2017» дасталіся студэнту 3 курса перыятрычнага факультэта Кулінчыку івану.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!

 

Назад