Адбылося выніковае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкамаRSS

22 февраля 2017 11:52

21 лютага 2017 года ў зале УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў» адбылося выніковае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі нашага ўніверсітэта.

На пасяджэнні калегіі выступіў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Малочны Свет» Аксана Вішнеўская. Прынялі ўдзел у калегіі намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рабаволаў, намеснік пракурора вобласці Святлана Рахман, старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Раманія Скамарошка. Прысутнічалі прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі: намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў, намеснікі кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама рэдактары сродкаў масавай інфармацыі, кіраўнікі абласных арганізацый грамадскіх аб’яднанняў.

Падведзены вынікі працы за мінулы год і пастаўлены новыя задачы на 2017 год. У бягучым годзе плануецца штоквартальна вывучаць меркаванне насельніцтва аб розных аспектах жыцця ў рэгіёнах. Будуць праводзіцца сацыялагічныя даследаванні па ацэнцы эфектыўнасці дзейнасці ў ЖКГ, будаўніцтве, сацыяльнай сферы, штомесячна аналізавацца маральна-псіхалагічны клімат у працоўных калектывах і праблемных арганізацыях раёнаў. Перад абласной арганізацыяй БРСМ пастаўлена важнейшая задача актыўнага прыцягнення маладых людзей у студэнцкія будаўнічыя атрады.

У фае каледжа мастацтваў, дзе праходзіла мерапрыемства, была разгорнута выстава, якая расказвала пра работу арганізацыі ідэалагічнай сферы. У выставе ўдзельнічалі рэдакцыі газет, тыпаграфіі і інш. Свае стэнды прадставіў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Назад