Адбыліся фінальныя спаборніцтвы па баскетболе на Кубак Р.Г.ЛазоўскагаRSS

30 марта 2017 09:44

З 2 снежня 2016 года па 22 сакавіка 2017 года праводзіліся спаборніцтвы па баскетболе на Кубак Р.Г.Лазоўскага.

Спаборніцтвы праводзіліся ў 4 туры па змешанай сістэме, у якой прынялі ўдзел 30 каманд, 460 удзельнікаў.

Пасля трох тураў права змагацца за прызавыя месцы ў фінале заваявалі каманды 2 і 4 курсаў лячэбнага факультэта, 2 курса медыка-псіхалагічнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў.

У выніку праведзеных спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – каманда 2 курса лячэбнага факультэта (1-5 групы).

2 месца – каманда 4 курса лячэбнага факультэта (1-8 групы).

3 месца – каманда 2 курса медыка-псіхалагічнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў (1-4 групы).

Пераможцы ўзнагароджаны кубкам, а ўдзельнікі – медалямі і граматамі спартыўнага клуба «Медык».

Рашэннем судзейскай калегіі лепшумі гульцамі спаборніцтваў прызнаны студэнты Сакалоў Дзмітрый (2 курс ЛФ) і Міхалевіч Мікалай (4 курс ЛФ).

Назад