Адбыўся фінал XXVI Міжнароднага міжуніверсітэцкага канкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна – 2017»RSS

26 мая 2017 09:21

23 мая ў Мінску адбыўся фінал XXVI Міжнароднага міжуніверсітэцкага канкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна – 2017». За карону змагаліся 15 самых артыстычных і прыгожых студэнтак беларускіх ВНУ – з Мінска, Магілёва, Гродна і інш.

Дзяўчаты выконвалі розныя конкурсныя заданні, дэманстравалі сцэнічную культуру, камунікабельнасць, веданне этыкету, пачуццё гумару, артыстычнае майстэрства і знешнія даныя. Апроч гэтага, дзяўчаты адзначыліся ў інтэлектуальным конкурсе.

Журы аддало перамогу студэнцы  4 курса Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сняжане Міхейцавай. Званне «Першая віце-Каралева Вясна» заваявала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алена Енка.

Праліска Кацярына, якая прадстаўляла Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт, перамагла ў намінацыі «Міс Індывідуальнасць». Трэба адзначыць, што толькі дзве дзяўчыны з 15 былі ўзнагароджаны спецыяльнымі прызамі.


Назад