Адбыўся конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна – Міс ГрДМУ-2017»RSS

05 апреля 2017 11:02

31 сакавіка ў актавай зале ўніверсітэта адбыўся конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна – Міс ГрДМУ-2017».

Конкурснае прадстаўленне ўвабірала ў сябе дэманстрацыю вячэрніх убораў ад вясельнага салона-магазіна «Модная версія», калекцыі адзення ад буціка  «IN_DEZIGN», паказ калекцыі медыцынскіх халатаў ад «Аўгустова-компані»,дэманстрацыю новай веснавой калекцыі ААТ «Элема» і шмат іншага. Шоу-праграма атрымалася яскравай і насычанай – журы няпроста было вызначыцца з выбарам пераможцаў. У выніку галасавання прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

Пераможцай у намінацыі  «Міс онлайн» (інтэрнэт-галасаванне сярод чытачоў сайта 015.by) стала Емяльянчык Юлія, студэнтка 5 курса медыка-дыягнастычнага факультэта;

Тытул «II Віцэ-Міс ГрДМУ» надалі Валанцей Вераніцы, студэнтцы 4 курса педыятрычнага факультэта.

«I Віцэ-Міс ГрДМУ» - Аўсянік Марыя, студентка 4 курса лячэбнага факультэта.

Галоўную ўзнагароду — карону і званне «Каралева Вясна - Міс ГрДМУ» і «Міс глядацкіх сімпатый» -  атрымала Праліска Кацярына, студентка 1 курса лячэбнага факультэта.

Па ўмовах конкурсу пераможцы ў першых трох намінацыях атрымліваюць права прадстаўляць універсітэт на абласным этапе конкурсу «Міс Вясна-2017».

Удзельніцы конкурсу атрымалі прызы і падарункі ад універсітэта, пярвічнай арганізацыі «БРСМ», Гродзенскага гарадскога камітэта «БРСМ», прафкама студэнтаў.

Партнёры конкурсу вызначылі і свае спецыяльныя прызы і падарункі. Прыз ад медыцынскага цэнтра «Медэліт»атрымала Кандрашкіна Анастасія, студэнтка 1 курса медыка-псіхалагічнага факультэта. Вясельны салон-магазін «Модная версія» ўзнагародзіў памятным падарункам Аўсянік Марыю. Магазін парфюмерыі і біякасметыкі «DZINTARS» заахвоціў пераможцу конкурса наборам касметыкі. Фітнэс-цэнтр «Адрэналін», кампанія «Аўгусова-компані», аўташкола «Аўтаэліта» і вясельны салон-магазін «Модная версія» ўручылі ўсім удзельніцам конкурсу свае сертыфікаты.

Студэнцкі клуб удзячны за дапамогу ў арганізацыі конкурсу аддзелу выхаваўчай работы з моладдзю, выдавецкаму аддзелу, дэканатам факультэтаў, БРСМ.

Назад