Акцыя «Ліст Пераможцу»RSS

10 мая 2017 10:00

Другі год пярвічная арганізацыя РДГА «Веды» Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прымае ўдзел у акцыі «Ліст Пераможцу», прысвечанай Дню Перамоогі. У гэтым годзе студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта напісалі і адправілі 348 лістоў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Віншаванні, аўтарскія вершы і малюнкі, дыскі з запісамі песень ваенных гадоў, электронныя лісты з публікацыямі ўспамінаў удзельнікаў вайны, паштоўкі са словамі ўдзячнасці былі адпраўлены вызваліцелям і іх сем’ям у розныя куткі Беларусі, а таксама Расіі, Туркменіі, Украіны, Грузіі, Узбекістана.

4 мая да акцыі далучыліся ветэраны вайны, якія раней працавалі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, і кіраўніцтва ўніверсітэта: рэктар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі, першы прарэктар, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Віталь Уладзімірравіч Вараб’ёў, прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце, к.м.н., дацэнт Ігар Пятровіч Багдановіч, старшыня прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, к.м.н., дацэнт Леанід Сцяфанавіч Кізюкевіч і іншыя ўдзельнік ўрачыстага сходу.

Член праўленння абласнога РДГА “Веды”,,
старшыня пярвічнай агранізацыі РДГА “Веды”
УА «Гродзенскі дзржаўны медыцынскі ўніверсітэт»,
к.м.н, дацэнт Пац Наталля Віктараўна.
.

 

Назад