Арганізацыйны сход студэнтаў па пытаннях навучання на кафедры ваеннай і экстрэмальнай медыцыныRSS

15 марта 2017 17:00

15 сакавіка 2017 года ў 17.00 у аўд. № 1 адбудзецца арганізацыйны сход студэнтаў мужчынскага полу 1 курса лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў па пытаннях навучання на кафедры ваеннай і экстрэмальнай медыцыны па праграме падрыхтоўкі афіцэраў медыцынскай службы запасу ў 2017-2018 навучальным годзе.

Пры сабе мець:

1. Завераную ў аддзеле кадраў копію пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (стар.32-33).
2. Завераную ў аддзеле кадраў копію пасведчання прызыўніка.
3. Шарыкавую ручку.

Яўка строга абавязковая!

Спісы адсутных будуць пададзены ў дэканаты.
З узорамі дакументаў можна азнаёміцца на старонцы кафедры медыцынскай і экстрэмальнай медыцыны.

 

Назад