Атрад «Авангард ГрДМУ» прыняў удзел у рэспубліканскім зборы актывістаў маладзёжных атрадаў правапарадкуRSS

05 мая 2017 14:00

3 мая 2017 года ў Магілёве адбыўся рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор, у якім прынялі ўдзел больш за 100 актывістаў руху маладзёжных атрадаў аховы правапарадку БРСМ з усіх рэгіёнаў краіны.

Збор выратавальнікаў адкрыўся патрыятычнай акцыяй «Дзякуй за Перамогу» на Плошчы Славы, маладыя людзі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць герояў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню. Адным з важных элементаў праграмы мерапрыемства сталі курсы вадалаза-выратавальніка, а таксама практычныя заняткі па папярэджанні правапарушэнняў і надзвычайных  сітуацый. Спецыялісты пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС правялі для актывістаў майстар-класы па пажаратушэнні, выратавальных працах на вышыні, ліквідацыі наступстваў розных аварый, у тым ліку ДТЗ, аказанні медыцынскай дапамогі.

Назад