Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на саісканне Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2017 годаRSS

23 июня 2018 15:59

18 чэрвеня 2018 года ў Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў у г.Мінску адбылося пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельнікаў Садружнасці пры статутных і іншых органах садружнасці.

На пасяджэнні адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на саісканне Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2017 года  за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг. Лепшымі прызнаны 14 кампаній з Расіі, Беларусі, Казахстана і Азербайджана. Дзесяці арганізацыям прысвоена званне лаўрэатаў конкурсу, чатыры атрымалі званні дыпламантаў.

У пасяджэнні прыняў удзел Старшыня Выканаўчага камітэта – Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. У цырымоніі прынялі ўдзел пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў – удзельнікаў Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці, кіраўніцтва і супрацоўнікі Выканаўчага камітэта СНД, Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, а таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў-лаўрэатаў і дыпламантаў Прэміі.

Прэмія Садружнасці Незалежных Дзяржаў за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг – самая прэстыжная ўзнагарода аб’яднання. Яе галоўная мэта – стварэнне высокай рэпутацыі таваравытворцаў на сусветным рынку. Конкурс на саісканне Прэміі праводзіцца ў два этапы. Стаўшы пераможцамі на першым – рэспубліканскім этапе, калі ацэнку прэтэндэнтам даюць нацыянальныя органы па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, прадпрыемствы пайшлі далей і даказалі экспертным камісіям, якія складаюцца з кваліфікаваных экспертаў іншых дзяржаў, што з’яўляюцца лепшымі ў сваіх намінацыях арганізацыямі СНД, у якіх якасць стала фундаментальным, штодзённым клопатам і пастаянна дзейснай стратэгіяй.


Назад