Каманда ГрДМУ заняла другое месца на абласным этапе фестывалю «Старт пакаленняў»RSS

24 мая 2017 09:11

Спаборніцтвы праходзілі ў год 72-годдзя Вялікай Перамогі на базе факультэта фізічнай культуры купалаўскага ўніверсітэта і аб’ядналі зборныя каманды ўстаноў вышэйшай адукацыі горада, а таксама школ і гімназій.

Адкрылі мерапрыемства прарэктар па выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько і дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага абласнога цэнтра фізічнага выхавання навучэнцаў і студэнтаў Сяргей Савіцкі.

Камандам ГрДУ імя Янкі Купалы і гімназіі № 10, ГрДМУ і сярэдняй школы № 18, ГДАУ і сярэдняй школы № 28 неабходна было спаборнічаць ў пяці відах спорту. Спартсмены гулялі ў міні-футбол, кідалі мітбол і тэнісны мяч, скакалі ў даўжыню з месца. Завяршылася дзея камбінаванай эстафетай, у час якой студэнты і школьнікі павінны былі пераадолець шэраг перашкод і бар’ераў, паказаць спрыт, гнуткасць і ўменне дзейнічаць хутка у складаных абставінах. Па выніках усіх спаборніцтваў рэспубліканскага фестывалю «Старт пакаленняў» каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы  разам з вучнямі гімназіі №10 была вызначана як пераможца. Каманда ГрДМУ і сярэдняй школы № 18 заняла другое месца, каманда ГДАУ і сярэдняй школы № 28 – трэцяе.

Назад