Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і рэгіянальнай арганізацыяй кітайскай правінцыі ХэнаньRSS

12 января 2017 11:24

Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і рэгіянальнай арганізацыяй кітайскай правінцыі Хэнань падпісаны ў Гродне 11 студзеня 2017 года.

Культурнай сталіцай Шаўковага шляху ў Беларусі абраны Гродна. Міністэрства замежных спраў Кітая падтрымала ініцыятыву. Пра гэта 11 студзеня паведамілі пры падпісанні мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскай вобласцю і кітайскай правінцыяй Хэнань па лініі Чырвонага Крыжа.

Абмен валанцёрамі і вопытам працы атрадаў хуткага рэагавання, аб’яднанне намаганняў па рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў – гэтыя і іншыя задачы адлюстраваны ў дакуменце.

Дамоўленасць замацавалі сваімі подпісамі старшыня Прэзідыума абласной арганізацыі БТЧК, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч і выканаўчы віцэ-прэзідэнт рэгіянальнага Кітайскага Чырвонага Крыжа правінцыі Хэнань Хе Чуаньюн.

Сустрэча, якая адбылася з дэлегацыяй Кітайскага Чырвонага Крыжа правінцыі Хэнань, павінна таксама паслужыць плённаму сяброўству і супрацоўніцтву. Як было падкрэслена,  не толькі эканамічнае развіццё аб’ядноўвае нашы народы.

– У аснове таксама ляжаць культурныя сувязі, валанцёрскі рух, у тым ліку і праца арганізацый Чырвонага Крыжа. З задавальненнем прынялі прапанову кітайскіх калег абмяняцца вопытам па розных накірунках. Гэта, безумоўна, будзе карысна для абодвух бакоў, - адзначыў Віктар Лісковіч.

– У прыватнасці, плануецца абмен валанцёрамі, вопытам па развіцці сістэмы навучання насельніцтва і валанцёраў навыкам аказання першай дапамогі, развіццё валанцёрскай дзейнасці ў галіне медыка-сацыяльнага догляду і паліятыўнай дапамогі дзіцячаму і даросламу насельніцтву, агучаны іншыя пытанні, якія датычацца магчымых сфер узаемадзейнасці, - сказала старшыня абласной арганізацыі БТЧК Раманія Скамарошка.

У час візіту паступіла прапанова ад кітайскай дэлегацыі з адказным візітам наведаць правінцыю Хэнань. Беларускі бок на сустрэчы прадстаўлялі таксама начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Кароль, рэктар ГрДМУ Віктар Сняжыцкі, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сангін, якія з’яўляюцца членамі Прэзідыума абласной арганізацыі БТЧК.

Назад