Напярэдадні Дня Беларускай навукіRSS

30 января 2017 11:00

26 студзеня 2017 года ў ГУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага» прайшоў тэматычны дзень «Навука і інавацыі – будучае краіны».

Супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных напярэдадні  Дня Беларускай навукі. Вядучыя вучоныя гродзенскіх вну пазнавальна і цікава расказалі пра сваю працу, практычным прымяненні навейшых навуковых адкрыццяў, іх укараненні ў вытворчасць, медыцыну і сельскую гаспадарку. Таксама для ўдзельнікаў сустрэчы была падрыхтавана выстава навуковай літаратуры з фондаў бібліятэкі, створана спецыяльная мультымедыйная прэзентацыя, якая расказвае пра найбольш важныя і значныя дасягненні навукі ў Беларусі.

У бібліятэцы адзначылі, што на працягу Года навукі падобныя мерапрыемствы плануецца зрабіць рэгулярнымі.

Назад