“НАВАГОДНІ ЦУД”RSS

16 декабря 2019 12:59

Напярэдадні навагодніх святаў самае масавае мерапрыемства ў гэтым годзе праводзяць валанцёры атрада «Кардзіс" Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

З сёмага па дваццаць другое снежня яны ўдзельнічаюць у акцыі «Навагодні цуд». У гандлёвым доме "Нёман" устаноўлена ёлка з лістамі да Дзеда Мароза ад выхаванцаў дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, шматдзетных сем'яў. І кожны гарадзенец можа стаць тым чараўніком, хто ажыццявіць запаветнае жаданне дзіцяці. Бо Новы год павінен быць у кожнага!

У акцыі задзейнічана больш за 40 валанцёраў нашай ВНУ. І першыя вынікі вельмі радуюць. Ужо дзясяткі дзяцей атрымаюць свае навагоднія падарункі. А значыць, і праца нашых валанцёраў аказалася вельмі і вельмі запатрабаванай.

Назад