Пераможцай конкурсу «Каралева Вясна – 2017» стала стала студэнтка медыцынскага ўніверсітэтаRSS

14 апреля 2017 16:24

У Гродне прайшоў абласны этап Міжнароднага міжуніверсітэцкага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна - 2017». У ім прынялі ўдзел дзевяць канкурсантак – па тры прадстаўніцы ад дзяржаўных вну: купалаўскай, медыцынскай, аграрнай. Дзяўчаты не толькі паказваліся гледачам ў розных вобразах, але і дэманстравалі свой інтэлект і творчыя здольнасці.

Тытул «Каралева Вясна – 2017» атрымала студэнтка лячэбнага факультэта медыцынскага ўніверсітэта Кацярына Праліска. Карону ёй уручыла «Міс Гродна – 2016» Аляксандра Дораш. Пераможца прадставіць вобласць на рэспубліканскім фінале конкурсу, які пройдзе ў Мінску. Другой віцэ-міс стала Вераніка Валанцей з ГрДМУ, першай віцэ-міс – Кацярына Лаўрэнава (ГрДУ імя Янкі Купалы). Глядацкія сімпатыі дасталіся прадстаўніцы аграрнага ўніверсітэта Валерыі Аніська.

Назад