Прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы «Адкрыты Кубак па міні-футболу (футзале) на прызы Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту» сярод мужчынскіх каманд у групе «А»RSS

17 апреля 2017 09:27

У перыяд з 3 па 7 красавіка 2017 года на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры» прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы «Адкрыты Кубак па міні-футболу (футзале) на прызы Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту» сярод мужчынскіх каманд у групе «А».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 240 спартсменаў з 16 устаноў вышэйшай адукацыі. Судзейскі корпус узначаліў галоўны суддзя спаборніцтваў Лазнюха Л.В. (МК) і галоўны сакратар Завадскі В.М. (НК).

Па выніках правядзення фінальных спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:

I месца – УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»;

II месца – УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры»;

III месца – УА «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт»;

У сваёй падгрупе наша каманда заняла 3 месца, у фінальных гульнях – 9 месца.

Назад