Прыёмная камісія ГрДМУ прыняла ўдзел у профарыентацыйным мерапрыемстве “Кар’ера пачынаецца з адукацыі”RSS

12 февраля 2017 11:44

11 лютага 2017 года прыёмная камісія ГрДМУ прыняла ўдзел у профарыентацыйным мерапрыемстве «Кар’ера пачынаецца з адукацыі», якое праводзілася для вучняў 10-11 класаў ліцэя № 1 г. Ліда.

Мэта мерапрыемства – забеспячэнне паспяховага прафесійнага самавызначэння выпускнікоў, а таксама прапаганда сістэмы вышэйшай адукацыі. У час сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя «Наш універсітэт», у якой шырока асветлена дзейнасць нашай установы вышэйшай адукацыі. Намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі Болтач А.В. расказаў пра змяненні і дапаўненні ў правілах прыёму. Вучняў азнаёмілі з парадкам прыёму, праектам плана прыёму ў 2017 годзе. Прысутныя задавалі пытанні па цікавых для іх тэмах, атрымлівалі разгорнутыя адказы. У канцы сустрэчы навучэнцы атрымалі буклеты з неабходнай інфармацыяй аб прыёме ў 2017 годзе.

Вядучы тэхнічны сакратар
прыёмнай камісіі Пугач А.П.

Назад