Саюзная моладзь Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу – 2018”RSS

23 апреля 2018 16:32

У рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу – 2018”, ініцыяванай Міністэрствам лясной гаспадаркі, агульнымі намаганнямі штабоў працоўных спраў універсітэтаў было высаджана больш за 6000 саджанцаў елкі ў пітомніках Гродзенскага лясгаса. Дадзеная акцыя прымеркавана да Года малой радзімы і накіравана на аднаўленне лясоў, пашкоджаных у выніку ўздзеяння прыродных катаклізмаў і распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў. Ужо праз год-два маленькія елачкі можна будзе высаджваць у лясах.

Для даведкі: каб вырасціць навагоднюю прыгажуню – елку (1,5-2 метра), патрэбна не менш за 10 год.

Назад