Спартакіяда сярод ВНУ горада Гродна падыходзіць да заканчэнняRSS

14 февраля 2017 10:40

З 10 па 13 лютага 2017 года ў рамках спартакіяды сярод ВНУ горада Гродна  адбыліся спаборніцтвы па 3 відах спорту. Настольны тэніс і першанство па шахматах прынеслі нашай камандзе трэцяе месца, па шашках – другое. 

На сённяшні дзень зборная каманда нашага ўніверсітэта знаходзіцца на трэцім месцы, але вынік не канчатковы, усё вырашыцца сёння, у дзень спаборніцтваў па міні-футболу, якія адбудуцца ў 15.00 гадзін на спартыўнай базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Захарава, 32).

Зборная каманда па настольным тэнісе:

Апонік Марыя Сяргееўна, бібліятэкар, Краўчук Аляксандр Віктаравіч, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, Аляшкевіч Руслан Пятровіч, выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, Сергяенка Уладзімір Канстанцінавіч, старшы выкладчык  кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі.

Зборная каманда па шашках:

Саковіч Таццяна Міхайлаўна, спецыяліст аддзела кадраў, Дрэмза Іосіф Карлавіч, дацэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі, Бокі Валерый Браніслававіч, лабарант кафедры фізічнага выхавання і спорту.

Зборная каманда па шахматах:

Ярэмчык Марына Янаўна, загадчык аддзела бібліятэкі, Калацэй Уладзімір Мікалаевіч, загадчык 2-й кафедры хірургічных хвароб, Хадасоўскі Міхал Мікалаевіч, дацэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі.

Назад