Студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел у культурна-спартыўным свяце «Насустрач вясне»RSS

27 февраля 2017 10:00

25 лютага 2017 года ў лесапарку «Пышкі» адбылося культурна-спартыўнае свята «Насустрач вясне».

Штогод гэтыя гулянні збіраюць тысячы жыхароў горада і яго гасцей. У свяце, па традыцыі, прымае ўдзел і Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Удзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці прынялі ўдзел у шэсці калоны да месца тэатралізаванага адкрыцця свята, а затым у вялікай канцэртна-гульнявой праграме з удзелам творчых калектываў горада Гродна. Разам з гэтым актыўна працавала спартыўна-забаўляльная пляцоўка ўніверсітэта, дзе жыхарам і гасцям горада Гродна прапаноўвалі пагуляць у «Дартс», шашкі, шахматы, кіданне гіры, падужыцца ў армрэслінгу, пагуляць у настольны хакей, а самыя маленькія госці спаборнічалі ў гульне «Зімовая рыбалка». Таксама можна было ўбачыць паказальны выступ па слэклайну (хаджэнне па нацягнутай стужцы) студэнта нашага ўніверсітэта Аляксандра Кобрына. На працягу ўсяго часу працы пляцоўкі весяліў гарадзенцаў вакальны ансамбль «Зараніца». Усім актыўным удзельнікам быў прапанаваны смачны пачастунак.

Добра выступілі студэнты лячэбнага факультэта нашага ўніверсітэта Звярко Наталля (2 месца), Лось Віталь (2 месца), Ганчароў Сяргей (3 месца) у забегу на 1500 метраў сярод студэнтаў ВНУ Гродна.

Завяршаў свята традыцыйны флэшмоб: пусканне ў неба жаўрука і спальванне пудзіла зімы.

Назад