Супрацоўнікі ГрДМУ прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе навуковай грамадскасці Гродзенскай вобласціRSS

03 февраля 2017 10:48

1 лютага 2017 года супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе навуковай грамадскасці Гродзенскай вобласці, прысвечаным Дню навукі.

У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня аблвыканкама Віктар Краўцоў, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, кіраўнікі вну і навуковых арганізацый вобласці. У фае ўніверсітэта была разгорнута выстава навуковых дасягненняў вучоных вобласці.

За значны ўклад у развіццё навукі Гродзенскага рэгіёна рэктар універсітэта Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Супрацоўнікі ўніверсітэта, атрымаўшыя ў 2016 годзе вучоныя званні прафесара і дацэнта, а таксама абараніўшыя доктарскія і кандыдацкія дысертацыі, адзначаны памятнымі падарункамі ад Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Назад