У ГрДМУ адбыўся Адзіны дзень інфармаванняRSS

24 января 2017 11:24

19 студзеня 2017 года праводзіўся Адзіны дзень інфармавання па тэме «2017 год у Беларусі – Год навукі».

З працоўным калектывам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта сустракалася інфармацыйная група Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта ў складзе Кулешы Зоі Вацлаваўны, намесніка старшыні гарадскога выканаўчага камітэта, Пахомавай Алены Аляксандраўны, загадчыка сектара адукацыі, спорту і турызму, Гарэлікавай Святланы Іванаўны, намесніка галоўнага ўрача УАЗ «Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка», Сямашкі Сяргея Мікалаевіча, намесніка генеральнага дырэктара АУПП «Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка», Гусінец Анжалікі Яраславаўны, начальніка аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці і інвестыцый упраўлення эканомікі гарвыканкама, Шэмет Наталлі Леанідаўны, намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.

Дакладчык па тэме – Вольф Сяргей Барысавіч, прарэктар па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Таксама на сходзе прысутнічалі члены рэктарата, загадчыкі кафедраў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў.

Назад