У Гродне адбылася сустрэча маладых актывістаў нашага горада з дэпутатамRSS

25 мая 2017 09:20

23 мая ў Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Карскага адбылася сустрэча маладых актывістаў нашага горада з дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання, старшынёй пастаяннай камісіі па адукацыі, ахове здароўя і сацыяльных пытаннях Тамарай Сяргееўнай Даўгашэй.

На сустрэчы ў асноўным сабраліся студэнты Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. За круглым сталом разам з Тамарай Сяргееўнай вызначылі план гутаркі – вольны фармат дыялогу. Дэпутат шчыра дзялілася з прысутнымі формулай свайго поспеху і расказвала пра свой шлях лідара. А маладыя людзі, карыстаючыся выпадкам, абмеркавалі пытанні, якія хвалююць сучасную моладзь.

 

 

Назад