У рамках праекта «У Год навукі – проста пра навуку» Тамара Іванаўна Зіматкіна выступіла з лекцыяй на тэму «Жыццё з радыяцыяй»RSS

21 марта 2017 10:36

Дацэнт кафедры прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кандыдат біялагічных навук Тамара Іванаўна Зіматкіна 18 сакавіка 2017 года ў рамках праекта «У Год навукі – проста пра навуку» выступіла з лекцыяй на тэму «Жыццё з радыяцыяй» у Гродзенскай філіі РНТБ. Слухачы даведаліся пра адкрыццё радыяактыўнасці элементаў, перыядах паўраспаду, дапушчальных дозавых нагрузках, прымяненні ў медыцыне і радыялагічным кантролі. Даволі важным было таксама даведацца пра ўклад розных кампанентаў акаляючага свету ў поўную радыяцыйную нагрузку чалавека. Тамара Іванаўна адказала на пытанні прысутных і дала рэкамендацыі па захаванні здароўя.

Назад