Увага! Конкурс!RSS

10 января 2020 10:54

ШАНОЎНЫЯ СТУДЭНТЫ

ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МЕДЫЦЫНСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА!

Літаратурны клуб “Катарсіс” запрашае вас прыняць удзел у дзявятым адкрытым літаратурным конкурсе клуба. На конкурс прымаюцца вершы, паэмы, балады, апавяданні, аповесці, п’есы, нарысы, эсэ на любую тэматыку.

Ад кожнага аўтара не больш за пяць твораў у кожным жанры. Мова твораў: руская, беларуская, польская, англійская.

Пераможцы ў кожнай намінацыі (“Паэзія”, “Проза”,  “Драматургія”, “Публіцыстыка”) будуць узнагароджаны ганаровымі дыпломамі, памятнымі падарункамі і прадставяць наш універсітэт на Рэспубліканскім конкурсе літаратурнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “Аўтограф-2020”.

Да твораў дадаецца даведка ўдзельніка, у якой указваюцца: прозвішча, імя, імя па бацьку; факультэт, курс, група; кантактны тэлефон, электронная пошта.

Творы разам з даведкай дасылаць да 01.03.2020 на адрас: katarsis@grsmu.by

Таксама на названы адрас можна накіроўваць пытанні, прапановы.

Творчых усім поспехаў!

 

                          Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс”

Варанец Віктар Іванавіч

 

Назад