«Валанцёр года»RSS

11 января 2017 15:33

Напрыканцы 2016 года ў Мінску адбыўся І Рэспубліканскі фінал студэнцкіх валанцёрскіх атрадаў Беларусі «Валанцёр года». Першы этап, у якім удзельнічалі ўсе ўніверсітэты рэспублікі, а таксама шэраг каледжаў, быў завочны. Кожны атрад мог выступіць у двух з трох азначаных намінацый: «Лепшы валанцёрскі атрад», «Лепшы валанцёрскі праект», «Валанцёр года».

У фінал траплялі па восем атрадаў з кожнай намінаванай групы. Прыемна адзначыць, што валанцёрскі атрад Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта быў запрошаны ў фінал у абедзвюх заяўленых намінацыях: «Лепшы валанцёрскі атрад» і «Лепшы валанцёрскі праект». У сценах лінгвістычнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, дзе і праводзілася мерапрыемства, нашы валанцёры змаглі пазнаёміцца з прадстаўнікамі іншых атрадаў, падзяліцца вопытам валанцёрскай дзейнасці, заявіць пра сябе са сцэны ўніверсітэта. А пахваліцца сапраўды ёсць чым: валанцёрскі атрад «Кардзіс» ГрДМУ, у склад якога ўвайшлі студэнты медыка-псіхалагічнага, лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў, на працягу мінулага года ўдзельнічаў у пяці доўгатэрміновых сацыяльных праектах, дванаццаці акцыях. Іх праца была адзначана трыма лістамі падзякі ад дабрачынных арганізацый горада.

А наперадзе далейшая валанцёрская праца, якая так запатрабавана сёння ў нашым грамадстве.

Каардынатар валанцёрскага руху ГрДМУ Варанец В.І.

Назад