Валанцёрскі Цэнтр “CARDIS”RSS

11 ноября 2019 13:51

Днямі адбыліся структурныя змены ў валанцёрскім руху Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. Цяпер усе атрады аб’яднаны ў адзіны валанцёрскі Цэнтр “CARDIS”. Такая рэарганізацыя дазволіць аптымізаваць дзейнасць валанцёраў ва ўніверсітэце, зрабіць яе больш спецыялізаванай.

Тым часам валанцёры працягваюць сваю карысную справу. У гэтым месяцы сябры атрада «Наш клопат» у чарговы раз наведалі прыют для бяздомных сабак. А валанцёры атрада “Зялёны свет” прынялі ўдзел у экалагічным тыдні, наводзячы парадак у месцах масавага адпачынку гродзенцаў.

Назад