Вясенні кубак КВЗ – 2018RSS

24 апреля 2018 16:33

20 красавіка 2018 г. у актавай зале ўніверсітэта адбыўся традыцыйны міжфакультэцкі Вясенні кубак КВЗ пад назвай “Такі розны КВЗ”. 

У гульне прымалі ўдзел каманды ўсіх факультэтаў: «Академия 103» ЛФ, «Принудительная госпитализация» МДФ, «Али – Бабашки» ФЗН, «Мальчишник в Свислочи» МПФ і «Диоптрия» ПФ. Праграма гульні ўключала 4 конкурсы: конкурс “Прывітанне” (візітоўка), конкурс “Размінка” (2 пытанні ад журы), конкурс “Біятлон”і конкурс “Фрыстайл” (хатняе заданне). Па выніках гульні наймацнейшай стала каманда педыятрычнага факультэта “Дыёптрыя”, якая і атрымала Кубак пераможцы КВЗ!
 

Назад