“Зараз у Еўропу”RSS

23 мая 2018 16:50

Гэтымі майскімі днямі ў г. Мінску адбыўся чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў..

Гродзенскую вобласць прадстаўлялі каманда г. Ліды і каманда “Апосталы Ухтомскага” з клуба інтэлектуальных гульняў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У выніку двухдзённых напружаных гульняў сярод 36 каманд нашы студэнты занялі шостае месца ў гульні “Што? Дзе? Калі?” і трэцяе месца ў гульні “Эрудыт квартэт”, атрымаўшы за гэта бронзавыя медалі. Па суме дзвюх гульняў каманда “Апосталы Ухтомскага” атрымала права прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў, які адбудзецца восенню ў Мінску.

У складзе каманды ГрДМУ гулялі::

  1. Кузняцова Дар’я,
  2. Шамсутдзінаў Марк,
  3. Шаркевіч Дзмітрый,
  4. Філіповіч Кацярына,
  5. Шастачук Гання,
  6. Антановіч Дзмітрый,
  7. Ціханаў Канстанцін.

Віншуем каманду “Апосталы Ухтомскага”!

Кіраўнік клуба інтэлектуальных гульняў “Альфа” В.І.Варанец

Назад