Зборная каманда ГрДМУ атрымала перамогу ў першанстве па валейболу сярод ВНУ г. ГроднаRSS

08 февраля 2017 16:09

7 лютага 2017 года ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбылося першанство па валейболу сярод выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ горада Гродна.

Для зборнай каманды Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўнівенрсітэта першы этап спаборніцтваў стаў пераможным. Атрымаўшы дзве перамогі ў першым відзе спорту над зборнымі камандамі ГрДАУ і ГрДУ імя Янкі Купалы, каманда спартыўнага клуба «Медык» была ўзнагароджана дыпломам І ступені і памятнымі прызамі. На ІІ месцы апынулася каманда ГрДАУ, на ІІІ месцы – ГрДУ імя Янкі Купалы. Наступны від спорту, у якім будуць спаборнічаць удзельнікі, - баскетбол. Спаборніцтвы адбудуцца 9 лютага на базе ГрДУ імя Янкі Купалы.

Склад зборнай каманды медыцынскага ўніверсітэта.

Капітан каманды - Лапко Юрый Андрэевіч.
Склад каманды: Венцкоўская Наталля Сцяпанаўна, Ліс Марына Іванаўна, Ханякова Таццяна Уладзіміраўна, Краўчук Аляксандр Віктаравіч, Раманчук Алег Валер’евіч, Сямашка Дзяніс Мікалаевіч, Палубок Віктар Станіслававіч (кафедра фізічнага выхавання і спорту), Азімка Вадзім Вацлававіч (спартыўны клуб «Медык»).

Назад