Зборная каманда ГрДМУ «Лайфха́к» прыняла ўдзел у абласной маладзёжнай інтэлектуальнай гульні «Science Quiz»RSS

31 января 2017 14:00

Зборная каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Лайфха́к» прыняла ўдзел у абласной маладзёжнай інтэлектуальнай гульні «Science Quiz», прысвечанай Году навукі ў Рэспубліцы Беларусь.

Больш за два дзясяткі каманд з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны і абласнога цэнтра сабраліся ў маладзёжным цэнтры «Гродна», каб патрэніраваць розум і лагічнае мысленне.

На сённяшні дзень «квізы» – адна з найбольш папулярных маладзёжных забаў. Гэты від інтэлектуальнага спаборніцтва не для знаўцаў узроўню «Што? Дзе? Калі? », а для тых, хто не супраць паспаборнічаць у ведах з іншымі людзьмі ў нефармальных абставінах, напрыклад, за кубачкам кавы. Сваю знаходлівасць і спрыт удзельнікі праяўлялі на працягу ўсіх пяці тураў гульні, сярод якіх медыятур, тур, прысвечаны беларускай навуцы, музычны і бліц-туры. Асноўная мэта каманды ў працэсе гульні – сумеснымі намаганнямі даць як мага больш правільных адказаў і абысці сапернікаў. Наша каманда «Лайфха́к» па колькасці правільных адказаў апярэдзіла ўсе гродзенскія вну, але, на жаль, так і не ўвайшла ў лік прызёраў, заняўшы 7 месца ў агульнай заліковай табліцы.

Камітэт пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» дзякуе ўдзельнікам каманды «Лайфха́к»  Пасюк Марыі Сяргееўне, Скерсь Антону Станіслававічу, Адамовіч Ілоне Уладзіміраўне і Звярко Эдуарду Уладзіміравічу за прыстойную гульню!

Назад