Зборная каманда ГрДМУ заняла 3 месца ў гарадской спартакіядзе сярод спартыўных клубаў вышэйшых навучальных устаноў горада Гродна па плаванніRSS

21 марта 2017 15:38

Падведзены вынікі  гарадской спартакіяды сярод спартыўных клубаў вышэйшых навучальных устаноў горада Гродна па плаванні, якая праводзілася 17 сакавіка 2017 года ў плавальным басейне вучэбна-спартыўнай установы «Гродзенская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №5».  

Ад каманды Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта выступалі 8 спартсменаў. На дыстанцыі 50 метраў сярод мужчын 2 месца заняў студэнт 2 курса лячэбнага факультэта Максім Хлебін. Лепшы вынік у нашай зборнай каманды на дыстанцыі 50 метраў сярод жанчын – 4 месца ў студэнткі 1 курса лячэбнага факультэта Паліны Жосткінай.

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – зборная каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

2 месца – факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

3 месца – зборная каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

 

Назад