Зборная каманда ГрДМУ заваявала «серабро» ў лыжных гонкахRSS

30 января 2017 10:55

26 студзеня 2017 года ў лясным масіве «Пышкі» праводзілася першанство па лыжных гонках сярод навучэнцаў і студэнтаў горада Гродна.

Зборная каманда УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» заняла другое агульнакаманднае месца. Студэнт 5 курса лячэбнага факультэта Віталь Лось заняў 3 месца ў асабістым заліку. Таксама за каманду ўніверсітэта выступалі Дзмітрый Сакалоў і Сяргей Ганчароў, студэнты лячэбнага факультэта.

 

Назад