На кафедры выкладаюцца наступныя дысцыпліны: «Клінічная біяхімія», «Клінічная лабараторная дыягностыка», «Клінічная мікрабіялогія», «Лабараторная гематалогія», «Клінічная імуналогія і алергалогія».

Асноўным напрамкам навукова-даследчай работы кафедры з'яўляецца вывучэнне мясцовага імунітэту пры інфекцыйных, алергічных, пухлінных і аўтаімунных захворваннях.

Супрацоўнікі кафедры ажыццяўляюць кансультатыўную і лячэбна-дыягнастычную дапамогу па пытаннях лабараторнай дыягностыкі, алергалогіі і імуналогіі ва ўстановах аховы здароўя Гродзенскай вобласці.