Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі ім. С.І. Гельберга Прафесарска-выкладчыцкі склад
Паўлюкавец Анастасія Юр’еўна Дацэнт
Тэлефон: + 375-152-621609
Характарыстыка:

2009 – скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

2009-2010 гг. – выкладчык-стажор кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі ім. С.І. Гельберга.

2010-2015 гг. - асістэнт той жа кафедры.

2015-2016 гг. - старшы выкладчык.

З 21.09.2016 па ц/ч – дацэнт кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі ім. С.І. Гельберга ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

З 03.02.2020 па 01.09.2022 – загадчык аддзела кіравання якасцю і ўнутранага аўдыту дУаЗ «Гродзенскі абласны цэнтр трансфузіялогіі».

 

Дасягненні:

Верасень 2011-чэрвень 2012 гг. – навучанне ў школе рэзерву кадраў і маладых выкладчыкаў пры ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

У 2015 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне амінакіслотнага фонду ў імуннакомпетэнтных тканінах пры увядзенні жывёлам ціклафасфаміда і этанолу і яго карэкцыя» па спецыяльнасці 03.01.04 – «Біяхімія» (біялагічныя навукі).

2015 г. – заахвочана граматай Рэктарата УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

2016 г. – грамата Упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

 

2016 г. – узнагароджана стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам.

У 2017 годзе прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «фізіка-хімічная біялогія».

2017 г. – заахвочана граматай Рэктарата УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

2020 г. – аб'яўлена падзяка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

09.06.2021 прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя па кваліфікацыі ўрач.

Навуковыя дасягненні:

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню метабалічных змяненняў у клетках і тканінах імуннай сістэмы пры паступленні ў арганізм жывёл імуннатаксікантаў і увядзенні біякарэктараў.

Аўтар больш за 120 друкаваных работ, 3 патэнтаў на вынаходніцтва, у тым ліку: адзін міжнародны – сумесна з латвійскім інстытутам хіміі драўніны.


 

Назад