На кафедры ажыццяўляецца вучэбна-метадычная і выхаваўчая работа, пасляўніверсітэцкая адукацыя. На кафедры праводзіцца падрыхтоўка клінічных ардынатараў вочнай і завочнай формы навучання па спецыяльнасці “анколаг”, “анколаг-хірург”.  

Навуковая дзейнасць: Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў: эксперыментальныя і клінічныя даследаванні па дыягностыцы і лячэнні онкапаталогіі. Супрацоўнікамі кафедры абаронены 1 доктарская і 2 кандыдацкія дысертацыі. Надрукаваны больш за 540 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфія. Атрыманы 1 патэнт і 1 аўтарская даведка на вынаходніцтва. Аформлены 63 рацпрапановы.

Клінічная работа: Клінічнай базай кафедры анкалогіі з’яўляюцца анкалагічныя аддзяленні і паліклініка УАЗ “Гродзенская абласная клінічная бальніца”, дзе супрацоўнікі ажыццяўляюць лячэбна-кансультатыўную работу.