У цяперашні час сімуляцыйнае навучанне студэнтаў прыняло сістэмны характар. Для яго далейшага развіцця Міністэрства аховы здароўя РБ выдзяляе да 2020 года дастатковыя фінансавыя сродкі на закупку сімуляцыйнага абсталявання. Пад гэтае абсталяванне распрацавана дарожная карта. Кіраўніцтвам універсітэта пад дадзенае абсталяванне вызначаны 3-х павярховы будынак па вул.Свярдлова-3. Агульная плошча якога складае больш за 1000 м2. Яго рамонт будзе праведзены ў 2019 годзе.

У сувязі з гэтым плануецца пашырыць штат работнікаў лабараторыі практычнага навучання да 14 штатных адзінак. У штатны расклад уключаны інжынерна-тэхнічны персанал, які павінен забяспечваць працу высокатэхналагічнага абсталявання, рамонт і яго суправаджэнне ў навучальным працэсе.
Адбудзецца перайменаванне ЛПО ў Цэнтр сімуляцыйнага навучання (далей ЦСА). У ЦСА будуць навучацца не толькі студэнты медыцынскага ўніверсітэта, але і праходзіць падрыхтоўку і перападрыхтоўку ўрачы-прафесіяналы сістэмы аховы здароўя.

Практычнае навучанне будзе заснавана на якасна новых прынцыпах:

  • агульнае праграмнае забеспячэнне
  • размяшчэнне сцэнарыяў для навучальных праграм на сервэры ЦСА
  • арыентаванасць на вынік
  • пераемнасць сімуляцыйных ведаў
  • адпаведнасць міжнародным праграмам
  • узаемасувязь паміж ЦСА медыцынскага ўніверсітэта і БелМАПА
  • адзіныя стандарты сімуляцыйнага навучання
  • здача экзаменаў (па міжнароднай сістэме ОСКЭ) з наступным допускам да пацыента
  • аналітыка паказчыкаў дзейнасці ЦСА
  • адкрытая сістэма ўзаемасувязі з Міжнароднымі сімуляцыйнымі  цэнтрамі практычнага навучання
  • укараненне новых інавацыйных тэхналогій.