Замежныя грамадзяне могуць навучацца на падрыхтоўчым аддзяленні. Навучанне праводзіцца на рускай або англійскай мове.

Праграма падрыхтоўкі на падрыхтоўчым аддзяленні накіравана на вывучэнне прадметаў, неабходных для паступлення ва ўніверсітэты Рэспублікі Беларусь.

Замежныя грамадзяне, якія навучаюцца на англійскай мове, вывучаюць рускую мову, англійскую мову, хімію, біялогію, фізіку. Навучанне ажыццяўляецца ў форме практычных заняткаў, наведванне якіх з'яўляецца абавязковым.

Тэрмін навучання складае 9 месяцаў. Пачатак заняткаў – 1 кастрычніка 2019 года.

Па заканчэнні навучання слухачу выдаецца пасведчанне аб заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення, якое дае магчымасць паступаць у вышэйшыя ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь і краін СНД.

Кошт навучання на падрыхтоўчым аддзяленні

слухачоў з ліку замежных грамадзян

№ п/п Групы навучання Кошт навучання на 2019/2020 навучальны год
($ ЗША)
1 На рускай мове 2100
2 На англійскай мове 2400

Аплата праводзіцца ў адзін этап у беларускіх рублях па курсе доляра ЗША, устаноўленага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.

Дакументы для паступлення на падрыхтоўчае аддзяленне:

  • заяву аб прыёме на навучанне;
  • пасведчанне (дакумент) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў);
  •  медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;
  • медыцынскае заключэнне, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па кірунку ВНУ);
  • копія пасведчання аб нараджэнні, завераная ва ўстаноўленым парадку;
  • 6 фотаздымкаў памерам 3 x 4 см;
  • дакумент, які сведчыць асобу, прад'яўляецца абітурыентам асабіста.

Да пералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую або рускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку.

Неабходна таксама прадугледзець наступныя выдаткі:

  • абавязковае медыцынскае страхаванне на адзін год - 170 €;
  • праходжанне абавязковага медыцынскага абследавання - 75 $;
  • рэгістрацыя ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь - 60 $.

Куды звярнуцца замежнаму грамадзяніну?
Для паступлення на падрыхтоўчае аддзяленне:

вул. Горкага, 81, каб. 119, тэл .: +375 152 68 09 88
email: fdp@grsmu.by