Універсітэт Структура ўніверсітэта Кіраўніцтва
Вольф Сяргей Барысавіч Прарэктар па навуковай рабоце
Тэлефон: +375-152-433601
Характарыстыка:

1984 г. – закончыў ваенна-медыцынскі факультэт пры Куйбышаўскім медыцынскім інстытуце.

1984-1991 гг. - начальнік медыцынскай службы брыгады, капітан медыцынскай службы.

1992-1994 гг. - аспірант кафедры фтызіятрыі.

1994-2000 гг. -асістэнт.

2000 г. – дацэнт кафедры фтызіятрыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

2002-2013 гг. – загадчык кафедры фтызіятрыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

З сакавіка 2013 г. – прарэктар па клінічнай рабоце УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», прафесар кафедры.

З лістапада 2014 г. – прарэктар па навуковай рабоце УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

Дасягненні:

1996 г. - кандыдат медыцынскіх навук.

2000 г. - дацэнт.

2010 г. - доктар медыцынскіх навук.

Аўтар 257 надрукаваных прац, 24 вучэбна-метадычных матэрыялаў, у тым ліку вучэбнага дапаможніка «Фтызіятрыя» з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 3 патэнтаў, 21 рацыяналізатарскай прапановы.

Навуковая праца прысвечана даследаванню клінічных праяў сухотаў, паказальнікаў ліпаперакіснага гамеастазу, імунарэзістэнтнасці і іх карэкцыі пры хранічным нізкадозавым апраменьванні; вывучэнню пабочных рэакцый на супрацьсухотныя прэпараты, іх клінічныя, біяхімічныя, імуналагічныя праявы, метады выдалення.

Урач-фтызіятр вышэйшай катэгорыі.

Ажыццяўляе кансультатыўную працу ў лячэбна-прафілактычных установах горада і вобласці.

Удзельнічае ў рабоце атэстацыйных камісій па прысваенні кваліфікацыйных катэгорый урачоў-фтызіятраў.

Узнагароджаны медалём, граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Назад