9 августа 1958

Пастанова Савета Міністраў БССР №541 «Аб арганізацыі медыцынскага інстытута ў Гродне».

Август 1958

Рэктарам прызначаны Л.Ф. Супрон.

1 октября 1958

Прачытана першая лекцыя па анатоміі.

15 октября 1958

Першае пасяджэнне Вучонага Савета.

1959

Арганізаваны першыя кафедры.

1959

Арганізаваны першы студэнцкі калектыў мастацкай самадзейнасці – духавы аркестр (кіраўнік – С.Кавальчык).

1960

Утворана студэнцкае навуковае таварыства.

1961

Першая студэнцкая навуковая канферэнцыя.

1960

Уведзены біялагічны корпус.

1960

Першым супрацоўнікам прысвоена званне прафесара – М.І.Арынчыну, дацэнта – Б.М.Брагінскаму.

1960

Адкрыта аспірантура.

Пачатак 1960-х гадоў

Пабудаваны першыя тыпавыя студэнцкія інтэрнаты.

1961

Уведзена Гродзенская дзіцячая абласная клінічная бальніца.

1962

Рэктарам прызначаны Д.А.Маслакоў.

1962

Першая абарона доктарскай дысертацыі супрацоўнікам інстытута С.М.Луцэнкам.

1963

Сфармаваны першы студэнцкі будаўнічы атрад.

1964

Адбыўся першы выпуск 248 дактароў.

1964

Арганізаваны першы навуковы сімпозіум па фізіялогіі.

1965

Пабудаваны першы корпус Гродзенскай абласной бальніцы – асноўнай клінічнай базы.

1966

Праведзена першая навуковая канферэнцыя па вітаміналогіі.

1970

На аснове Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута арганізаваны аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў АН Беларусі – першая акадэмічная навуковая ўстанова ў Гродне.

1974

Уведзены адміністратыўны корпус.

1975

Узнагароджанне Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага савета Беларусі.

1975

Жаночая баскетбольная каманда заняла першае месца ў першынстве медыцынскіх ВНУ СССР.

1976

Упершыню выпускнік - В.М. Андрэеў прызначаны загадчыкам кафедры.

1976

Утвораны студэнцкі клуб.

1977

Упершыню ў горадзе адчынены ў інстытуце студэнцкі дыскаклуб.

1979

Утвораны педыятрычны факультэт.

1982

Упершыню выпускнік М.Ф.Філіповіч абараніў доктарскую дысертацыю.

1985

Адчынены хірургічны корпус Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы.

1987

Выпускнік І.П. Пратасевіч прызначаны дэканам.

1987

Выпускнік М.У. Барысюк прызначаны прарэктарам па навуковай рабоце.

1987

Упершыню прынята Палажэнне аб студэнцкім самакіраванні.

1989

Д.А.Маслакоў абраны Doctor Honoris Causa Беластоцкай медыцынскай акадэміі.

1991

Распачата падрыхтоўка медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй.

1992

Першы прыём на навучанне замежных грамадзян.

1993

Адчынены медыка-псіхалагічны факультэт.

1993

Першы нумар газеты «Эскулап».

1995

Утвораны першы Дысертацыйны Савет.

1996

Выпускнік Л.М. Лабанок абраны член-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

1998

Упершыню выпускнік П.В. Гарэлік прызначаны рэктарам.

1998

Зацверджана званне Doctor honoris causa Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

1998

Уведзены медаль «За заслугі перад універсітэтам».

1999

Першы набор замежных грамадзян у клінічную ардынатуру.

2000

Акрэдытацыя Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута на статус профільнага ўніверсітэта.

2000

Зацверджаны статут, герб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

2000

Упершыню выпускнік і выкладчык медуніверсітэта (інстытута) С.І.Балтрукевіч атрымаў званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускі».

2002

Заснаваны персанальныя стыпендыі Савета ГрДМУ.

2003

Выйшаў першы нумар  «Часопіса Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта».

2003

Распачата выкладанне на англійскай мове для замежных студэнтаў.

2004

Зацверджаны сцяг ГрДМУ.

2005

СНТ медуніверсітэта ўзнагароджана прэміяй Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2006

Зацверджаны гімн ГрДМУ.

2007

Адчынена партрэтная галерэя прафесароў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (інстытута).

2008

Адчынены помнік  «жывёлам за вялікі ўклад у развіццё медыцынскай навукі».

2008

Утвораны медыка-дыягнастычны факультэт.

2010

Акрэдытацыя медыка-дыягнастычнага факультэта.

2010

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» – першы з медыцынскіх ВНУ Рэспублікі Беларусь, у якім была ўкаранёна і сертыфікавана сістэма менеджменту якасці, якая адпавядае патрабаванням ISO 9001 у нацыянальнай (СТБ ISO 9001-2009) і нямецкай (DIN EN 9001-2008) сістэмах.

2011

Падрыхтаваны першыя магістранты.