Вараб’ёў Віталь Уладзіміравіч

Пасада:

Першы прарэктар

Кантактныя даныя:

Тэлефон: +375-152-433693

Характарыстыка:

1979 г. – закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

1979 г. – выкладчык-стажор кафедры біяхімііі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

1980 г. – асістэнт кафедры біяхімііі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

1988-1992 гг. – выкладчык лабараторнай дыягностыкі ў медыцынскім каледжы г. Луанда (Ангола).

1993 г. - асістэнт кафедры біяхіміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

1993 г. – старшы выкладчык кафедры біяхімііі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

1996 г. – дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута

2000-2003 гг. – прарэктар па інфармацыйна-выхаваўчай рабоце.

2003-2010 гг. -  прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

З верасня 2010 года па цяперашні час – першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Дасягненні:

Кандыдат біялагічных навук («Асаблівасці пентазафасфатнага шляху ў слізістай абалонцы страўніка і тонкага кішэчніка пацукоў пры некаторых паталагічных станах», 1986 г.).

У цяперашні час асноўныя навуковыя інтарэсы сканцэнтраваны на вывучэнні парушэнняў мембраннага гідролізу і транспарту спажыўных рэчываў у тонкай кішцы пры паталагічных станах, выкліканых уздзеяннем іанізуючай радыяцыі і іншых неспрыяльных фактараў.

Аўтар 26 вучэбна-метадычных і 67 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 11 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Правёў вялікую працу па стварэнні ў медуніверсітэце сістэмы ідэйна-прафесійнага выхавання. Створана арганізацыйная структура выхаваўчай работы ва ўніверсітэце, вызначана роля асноўных падраздзяленняў універсітэта, студэнцкіх арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.

Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі выхаваўчай работы ў медыцынскіх ВНУ рэспублікі, выпрацоўцы комплекснага падыходу ў рэалізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Узнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Назад