Багдановіч Ігар Пятровіч

Пасада:

Прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Кантактныя даныя:

Тэлефон: +375-152-433531

Характарыстыка:

1982 г. – паступіў на 1-й курс Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які паспяхова закончыў у 1988 годзе па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

Па заканчэнні ВНУ праходзіў інтэрнатуру па хірургіі і траўматалогіі ў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, дзе працаваў у якасці ўрача артапеда-траўматолага.

У 1990 годзе паступіў у аспірантуру па спецыяльнасці «Траўматалогія і артапедыя».

У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Алапластыка сухажыльнп-звязачнага апарата трансплантатамі, кансерваванымі ў альдэгідах».

З 1994 г. па 2002 г. - асістэнт.

З 2002 года па цяперашні час – дацэнт кафедры траўматалогіі, артапедыі і ВПХ УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

З 2000 г. па 2006 г. працаваў намеснікам дэкана аддзялення замежных студэнтаў лячэбнага факультэта.

З 2010 года прарэктар ГрДМУ па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Дасягненні:

Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Прыярытэт у навуковай і практычнай дзейнасці аддае вывучэнню паталогіі суставаў. Адзін з першых укараніў метад артраскапіі каленнага, плечавога і лакцявога суставаў, засвоіў эндапратэзіраванне тазасцегнавых і каленных суставаў.

З’яўляецца сааўтарам распрацаванай арыгінальнай методыкі апрацоўкі і кансервацыі алагенных статычных тканак.

Выдадзены і зацверджаны МАЗ РБ метадычныя рэкамендацыі.

Стаяў у вытокаў стварэння лабараторыі алагенных тканак.

Вынікам працяглага вопыту ў трансплантацыі статычных тканак стала напісанне калектыўнай манаграфіі «Альдэгіды ў хірургічнай практыцы».

Куратар траўматалагічнага аддзялення №2 УАЗ «ГКБ ХМД г. Гродна».

Надрукавана 70 навуковых прац, атрыманы патэнты на вынаходніцтва – 4, патэнты на карысную мадэль – 3; 1 аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва; унесены 28 рацыяналізатарскіх прапаноў, аўтар метадычных распрацовак для ўрачоў і студэнтаў, сааўтар вучэбнага дапаможніка па траўматалогіі і артапедыі з грыфам МА РБ.

Член міжнароднай арганізацыі SICOT.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі МАЗ РБ, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Назад