Шышко Віталь Іосіфавіч

Пасада:

Прарэктар па лячэбнай рабоце

Кантактныя даныя:

Тэлефон: +375-152-433257

Характарыстыка:

1996 г. – з адзнакай закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

1996–1998 гг. – клінічная ардынатура па кардыялогіі на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб.

1998–2001 гг. - урач-ардынатар кардыялагічнага аддзялення УАЗ «1-ая гарадская клінічная бальніца» г. Гродна.

2001–2008 г. гг. – урач-кардыёлаг, загадчык аддзялення, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ «Гродзенскі абласны кардыялагічны дыспансер».

2008 - 2014 гг. - загадчык 2-й кафедрай унутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

2014 г. – ц/ч - дацэнт 2-й кафедры ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 З 2014 года з’яўляецца прарэктарам па лячэбнай рабоце.

Дасягненні:

Кандыдат медыцынскіх навук («Стан вегетатуўнай рэгуляцыі сардэчнага рытму ў мужчын прызыўнога ўзросту з пралапсам мітральнага клапана і анамальна размешчанымі хордамі левага жалудачка», 2007 г.), вучонае званне «Дацэнт» з 2012 года.

Аўтар больш за 90 навуковых прац, 3 патэнтаў на вынаходніцтвы, 15 рацпрапаноў, сааўтар 2 манаграфій. Навуковый кіраўнік 2 выконваемых кандыдацкіх дысертацый.

Сфера навуковых інтарэсаў: вегетатыўная рэгуляцыя сардэчнай дзейнасці, парушэнні сардэчнага рытму, функцыянальная і ультрагукавая дыягностыка сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Урач-кардыёлаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Гродзенскага абласнога ўпраўлення аховы здароўя.

Назад